Восеньскае свята "Дажынкі"

Цудоўнае восеньскае свята адбылося ў ДУА “Яслі-сад №28 г.Брэста”- “Дажынкі”. Выхаванцаў старэйшай “Б” групы знаёмілі з нацыянальнымі беларускімі традыцыямі і абрадамі. Дзеці ўспомнілі прыказкі і прымаўкі пра гародніну і садавіну, спявалі беларускія песні і выконвалі беларускія танцы.